Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Адама Станкевіча


Адам Станкевіч
Адам Станкевіч

Падзеі 6 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1582 — заключаны Ям-Запольскі мір, якім скончылася Лівонская вайна.

1810 — заключаная Канстантынопальская дамова, па якой Расея атрымала Крым і Кубань.

1912 — Нью-Мэксыка стаў 47-м па ліку штатам ЗША.

1950 — пачалася рэгулярная трансьляцыя праграмаў Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана.

2008 -Міхэіл Саакашвілі другі раз абраны прэзыдэнтам Грузіі.

2019 — Праваслаўная царква Ўкраіны атрымала аўтакефалію.

У гэта дзень нарадзіліся

1412 — Жанна дʼАрк, нацыянальная гераіня Францыі, лідэрка змаганьня супраць ангельскай акупацыі.

1822 — Генрых Шліман, нямецкі археоляг, які раскапаў старажытную Трою.

1892 — Адам Станкевіч , беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі і культурны дзеяч, асьветнік, культуроляг, выдавец і публіцыст.

1938 — Васіль Стус, украінскі паэт, дысыдэнт, палітвязень, герой Украіны.

У памяці

1919 — Тэадор Рузвэльт, 26-ы прэзыдэнт ЗША.

1945 — Магдалена Радзівіл , беларуская мэцэнатка.

1975 — Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзяяч беларускай эміграцыі.

Юрка Віцьбіч
Юрка Віцьбіч

1993 — Рудольф Нурыеў, артыст балету.

2004 — Янка Юхнавец , беларускі паэт.

Янка Юхнавец
Янка Юхнавец

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG