Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі сябра Каардынацыйнай рады Ксенію Луцкіну, у яе дома ператрус


Ілюстрацыйнвае фота
Ілюстрацыйнвае фота

22 сьнежня перастала выходзіць на сувязь сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна.

Бацька Ксеніі Алег Уладзімеравіч расказаў Tut.by, што яго дачку затрымалі каля 16:00 у раёне ЦУМа: яму на тэлефон прыйшоў сыгнал SOS, а калі мужчына ператэлефанаваў, пачуў плач і просьбы дачкі прыехаць. «Цяпер адбываецца ператрус у яе ў кватэры, шмат людзей зайшло, яе сын-пяціклясьнік там знаходзіцца — тэлефанаваў мне, плакаў. Там зараз знаходзіцца мой сын, яе брат», — распавёў бацька Ксеніі.

На заўтра на 9:30 выклікалі на допыт у Сьледчы камітэт сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады, лідэра рок-гурта J: морс Уладзімера Пугача.

Ксения Луцкіна — былая спэцкарэспандэнтка «Белтэлерадыёкампаніі». У канцы жніўня, пасьля 15 год працы, яна звольнілася па ўласным жаданьні. Яна была сярод тых, хто ўдзельнічаў у забастоўцы на Белтэлерадыё. Раней у інтэрвію Свабодзе яна расказала, што ня згодная з палітыкай кіраўніцтва кампаніі.

Яна ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады, створанай Сьвятланай Ціханоўскай пасьля сфальшаваных выбараў прэзыдэнта 9 жніўня з мэтай перамоваў з уладамі аб выхадзе з палітычнага крызісу, спыненьні гвалту і правядзеньні новых справядлівых выбараў. Цяпер Рада налічвае 5 тысячаў чальцоў, многія чальцы прэзыдыюму Рады альбо ў турме, альбо за мяжой.

21 студзеня Генэральная пракуратура Беларусі паведаміла, што з улікам зьвестак, атрыманых у ходзе расьсьледаваньня Сьледчым камітэтам крымінальнай справы ў дачыненьні да сябраў Каардынацыйнай рады па ч.3 ст.361 Крымінальнага кодэксу, прыняла рашэньне аб завядзеньні крымінальнай справы ў дачыненьні да іншых асоб. Сярод іх Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава, Максім Знак, Павал Латушка, Вольга Кавалькова, Сяргей Дылеўскі і іншыя.

Пракуратура назвала падставай для справы «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньне ім», паводле ч.1 арт.361-1 Крымінальнага кодэксу. Пакараньне па гэтым артыкуле — да 5 гадоў зьняволеньня.

Акрамя таго, па даручэньні Генэральнай пракуратуры Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу ў дачыненьні да сябраў Каардынацыйнай рады і іншых асоб па ч.1 арт.357 Крымінальнага кодэксу — змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Пакараньне па гэтым артыкуле — да 12 гадоў зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG