Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржатамнагляд выдаў дазвол на досьледна-прамысловую эксплюатацыю БелАЭС


Астравецкая АЭС
Астравецкая АЭС

Беларуская АЭС атрымала дазвол на выкананьне праграмы досьледна-прамысловай эксплюатацыі энэргаблёку № 1.

Пра атрыманьне дазволу гаворыцца ў паведамленьні на сайце Дзяржатамнагляду МНС Беларусі. У ліцэнзію Беларускай АЭС унеслі зьмяненьні «на права ажыцьцяўленьня дзейнасьці ў галіне выкарыстаньня атамнай энэргіі і крыніц іянізуючага выпраменьвання, якія дазваляюць прыступіць да досьледна-прамысловай эксплюатацыі энэргаблёку № 1».

Дзяржатамнагляд разгледзеў вынікі экспэртызы дакумэнтаў, якiя абгрунтоўваюць бясьпеку, і правёў праверку гатоўнасьці Беларускай АЭС да заяўленай дзейнасьці.

21 сьнежня турбагенэратар першага блёку падключылі да энэргасыстэмы. Мінэнэрга Беларусі адзначыла, што застаецца атрымаць дазвол Дзяржатамнагляду на яго досьледна-прамысловую эксплюатацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG