Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Забарона на выезд з каранавірусам ніяк не зьвязаная», — палітоляг Дзьмітры Балкунец


Дзьмітры Балкунец
Дзьмітры Балкунец

Палітоляг Дзьмітры Балкунец заявіў, што закрыцьцё беларускіх межаў на выезд ніяк не зьвязанае з каранавірусам і што ён увогуле не выключае вяртаньня камісіяў, якія будуць вырашаць, каму можна выяжджаць за мяжу, а каму не. Пра гэта ён сказаў у эфіры праграмы «Грани времени» расейскай службы «Радыё Свабода».

Ён лічыць, што жалезнай заслонай Лукашэнка

  • помсьціць беларусам за пратэсты,
  • спадзяецца адгарадзіцца ад «майданаўскіх тэхналёгіяў»,
  • не дае беларусам езьдзіць на закупы ў Польшчу і Літву і вывозіць валюту,
  • хоча спыніць міграцыйную плынь працоўных рэсурсаў, у тым ліку мэдыкаў і праграмістаў.

«Яшчэ магу дапусьціць, што, можа, празь нейкі час у Беларусі ўзьнікне такі інструмэнт, які быў у Савецкім Саюзе, — дазвол на выезд. Зьявяцца камітэты на ўзроўні КДБ або раёнаў, якія будуць вырашаць, каму можна выяжджаць, каму не, хто ідэалягічна правільна падкаваны, хто не», — сказаў Балкунец.

«Але забарона на выезд з каранавірусам, на мой погляд, увогуле ніяк не зьвязаная», — адзначыў ён.

Палітоляг таксама лічыць, што Лукашэнка назаўсёды разьвітаўся з заходнім сьветам.

«Захад ня будзе больш выбудоўваць нейкія камунікацыі пэрсанальна з Лукашэнкам. Для Захаду Лукашэнка больш не існуе як палітык».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG