Прэтэндэнты маюць стаць на ўлік у міністэрстве працы, аховы здароўя і сацыяльнай абароны. Для гэтага трэба будзе падаць дакумэнт, які пацьвярджае досьвед працы, ня меншы за 2 гады, і даведку аб даходах, ня меншых за $25 тысяч за год.
Адмысловы ДНЖ будуць даваць ІТ-спэцыялістам на 3 гады з магчымасьцю працягу агулам да 12 гадоў. Яго ўладальнікі мусяць знаходзіцца на тэрыторыі Грузіі ня менш як 183 дні цягам году, інакш статус анулюецца. Такі законапраект унесены ў парлямэнт, паведамляе агенцтва «Навіны — Грузія».
Пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну тысячы IT-адмыслоўцаў з Расеі й Беларусі пераехалі ў Грузію й Армэнію.
Агулам больш за 40 краін выдаюць фрылянсэрам і «лічбавым вандроўнікам» доўгатэрміновыя візы. Аднак не паўсюль гэтая практыка сябе апраўдала.
Так, у 2020 годзе Польшча для прыцягненьня спэцыялістаў ІТ-галіны запусьціла праграму Poland. Business Harbour (PBH), у рамках якой былі магчымыя адкрыцьцё візаў і праца на тэрыторыі Польшчы без дадатковых дазволаў, для жыхароў Украіны, Беларусі, Малдовы, Армэніі, Расеі і Грузіі. Ад 2020 да канца 2023 году праграмай Poland. Business Harbour пасьпелі скарыстацца больш за 90 тысяч іншаземцаў.
Аднак у студзені 2024 году Міністэрства замежных справаў Польшчы заявіла аб скасаваньні праграмы. Прадстаўнікі міністэрства сказалі, што Poland. Business Harbour не апраўдала чаканьняў. Улады краіны разьлічвалі на большую колькасьць высокакваліфікаваных спэцыялістаў у IT-сфэры. Таксама былі выкрытыя выпадкі, калі іншаземцы карысталіся візай у іншых мэтах, абышоўшы сыстэму.
Топ-10 краінаў з даступнымі праграмамі іміграцыі для IT-спэцыялістаў на падставе рэйтынгу Numbeo
- Фінляндыя — ДНЖ для замежных уладальнікаў стартапаў
- Гішпанія — Digital Nomad Visa — ДНЖ для «лічбавых вандроўнікаў»
- Нямеччына — Germany Freelancer Visa (ДНЖ)
- Францыя — French Tech Visa — ДНЖ для замежных кваліфікаваных спэцыялістаў
- Славаччына — Блакітная карта ЭЗ — ДНЖ для кваліфікаваных спэцыялістаў
- Польшча — ПМЖ праз Kartę polaka
- Вугоршчына — Fehér Kártya — ДНЖ для «лічбавых вандроўнікаў»
- Баўгарыя — грамадзянства паводле баўгарскага паходжаньня
- Румынія — грамадзянства Румыніі праз спрошчаную працэдуру рэпатрыяцыі
- Сэрбія — ДНЖ у Сэрбіі для супрацоўнікаў мясцовых кампаніяў, інвэстараў і самазанятых іншаземцаў.
Форум