Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Перамовы магчымыя ўжо не з Лукашэнкам». Цапкала адмежаваўся ад ініцыятывы «круглага стала» Васкрасенскага


Валер Цапкала ў студыі Радыё Свабода. Кіеў, ліпень 2020.
Валер Цапкала ў студыі Радыё Свабода. Кіеў, ліпень 2020.

«Рэжыму засталося зусім мала», — перакананы Валер Цапкала, былы прэтэндэнт на выбарах прэзыдэнта Беларусі, экс-кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій.


«Нельга весьці перамовы ў сытуацыі, калі вялікая колькасьць людзей сёньня сядзіць у турмах. Калі ня вызваленыя Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка, Павал Севярынец, Мікола Статкевіч, ня вызвалілі тысячы людзей, якія цяпер знаходзяцца ў засьценках гэтага рэжыму. Весьці нейкія перамовы ў гэтай сытуацыі проста неэтычна», заявіў у відэазвароце былы ўдзельнік выбарчай кампаніі 9 жніўня Валер Цапкала, які цяпер знаходзіцца ў эміграцыі.
Цапкала нагадаў пра катаваньні і гвалт супраць мірных пратэстоўцаў, пра суд над грамадзянкай Швайцарыі Натальляй Хершэ, якую пакаралі на 2,5 года за зрываньне маскі зь сілавіка.

«Мы абавязаныя і адказныя перад тымі, хто сядзіць у турмах, мы мусім працягваць ціснуць на рэжым. Перамовы магчымыя толькі з афіцыйнай уладай, ужо не з Лукашэнкам, а з тымі, хто будзе выконваць ягоныя паўнамоцтвы для таго, каб прызгначыць новыя выбары ў Рэспубліцы Беларусь», заявіў Валер Цапкала.

Паводле Цапкалы, падчас перамоваў павінна быць названая дата новых выбараў, якія пройдуць сумленна пад міжнародным назіраньнем. Папярэднічаць перамовам павінна вызваленьне палітзьняволеных, спыненьне гвалту, расьследваньне злачынстваў супраць мірных людзей, у тым ліку забойстваў і катаваньняў.

«Рэжыму засталося зусім мала», перакананы Цапкала.

6 сьнежня юрыст штабу Цапкалы Сяргей Гасаян заявіў, што зьбіраўся прыняць удзел у пасяджэньні і патлумачыў, як будзе адказваць на крытыку за ўдзел у імітацыі дыялёгу.

«Круглы стол дэмакратычных сіл», які ачольвае колішні сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Бабарыкі Юры Васкрасенскі, прызначыў на 8 сьнежня пасяджэньне пра абмежаваньне тэрміну кіраваньня прэзыдэнта Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG