Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска са Швайцарыі, якую судзяць за сарваную балаклаву, выступіла з апошнім словам. Вырак а 15-й


Натальля Хершэ
Натальля Хершэ

Пракурор папрасіў два з паловай гады пазбаўленьня волі для Натальлі Хершэ — беларускі, якая 12 гадоў жыве ў Швайцарыі.

На жаночым маршы 19 верасьня Натальля Хершэ сарвала балаклаву з амапаўца, пасьля чаго на яе завялі крымінальную справу. Сёньня яна выступіла ў судзе Савецкага раёну Менска з апошнім словам. Судьдзя ў працэсе — Сяргей Шаціла.

Пры затрыманьні, паводле службовага рапарту, жанчына не падпарадкавалася патрабаваньню супрацоўнікаў прайсьці ў спэцатранспарт і «аказала супраціў з гвалтам» у дачыненьні да байца АМАП Сяргея Кончыка: вырывалася і ўпіралася, падрапала 22-гадоваму міліцыянту твар, сьцягнула зь яго балаклаву, тым самым сапсаваўшы форменнае абмундзіраваньне, і нанесла «цялесныя траўмы».

Жанчына сваю віну не прызнала ў тым, што ўдзельнічала ў несанкцыянаваным мітынгу і нібыта нанесла амапаўцу цялесныя пашкоджаньні. Заявіла, што ўдзельнічала ў мірнай акцыі пратэсту і спрабавала зьняць балаклаву.

«Я жыву ў эўрапейскай дэмакратычнай краіне, дзе свабода слова і мірных сходаў безумоўна выконваюцца і вызначаныя Канстытуцыяй, дзе паліцыянты не хаваюць свае твары пад маскамі і абараняюць сваіх грамадзянаў. Спадзяюся, гэта будзе і ў свабоднай, вольнай Беларусі», — сказала Натальля ў апошнім слове.

Першае судовае паседжаньне прайшло 4 сьнежня. Пракурор прасіла прысудзіць Натальлі Хершэ 2 гады 6 месяцаў пазбаўленьня волі, а таксама сплаціць пацярпеламу амапаўцу 1 000 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.

Памер драпіны каля вока быў даўжынёй 1 сантымэтар, кошт балаклавы — 1 рубель, прагучала на першым судовым паседжаньні з матэрыялаў справы.

Першапачаткова пацярпелы Сяргей Кончык запатрабаваў ад Натальлі Хершэ 100 рублёў у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды, аднак ужо падчас пасяджэньня падвысіў суму да 1000 рублёў.

Прысуд будзе абвешчаны 7 верасьня а 15-й гадзіне

Натальлю Хершэ судзяць паводле частцы 2 артыкулу 363 Крымінальнага кодэксу. Супраціў супрацоўніку органаў ўнутраных спраў пры выкананьні ім службовых абавязкаў караецца абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленьнем волі на такі ж тэрмін.

Ну судзе прысутнічае амбасадар Швайцарыі ў Беларусі Клод Альтэрмат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG