Паводле адкрытых біяграфічных дадзеных, Фахрызадэ ў мінулым служыў у Корпусе вартавых Ісламскай рэвалюцыі, займаў высокую пасаду ў лягістычным цэнтры Міністэрства абароны Ірана, а таксама кіраваў Фізычным дасьледчым цэнтрам.
Заходнія выведкі лічаць, што Фахрызадэ таксама быў зьвязаны з іранскай ядзернай праграмай і, у прыватнасьці, працаваў у рамках праекту 111 — праекту па стварэньні ядзернай бомбы.
Улады краіны абяцаюць адпомсьціць за забойства Фахрызадэ.
Раней у Іране ахвярамі замахаў сталі ня менш за шэсьць навукоўцаў, зьвязаных зь ядзернымі дасьледаваньнямі.
Захад лічыць, што ядзерныя дасьледаваньні Ірана носяць вайсковы характар, у той час як у Тэгеране сьцьвярджаюць, што іранская ядзерная праграма накіраваная выключна на мірныя мэты.