Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выганяў дэманаў з амапаўцаў». Былому вядоўцу «Калыханкі» далі 9 сутак


Актор Аляксандар Ждановіч.
Актор Аляксандар Ждановіч.

Актора менскага тэатру імя Горкага Аляксандра Ждановіча, вядомага мільёнам беларусаў як Маляваныч з тэлеперадачы «Калыханка», арыштавалі на 9 дзён.

Пра гэта Свабодзе паведаміў ягоны сын. Аляксандра Ждановіча затрымалі 8 лістапада, падчас нядзельнага маршу на праспэкце Пераможцаў.

Убачыўшы амапаўцаў, Аляксандар дастаў з торбы драўляны крыж, пачаў асяняць ім сілавікоў і маліцца. Калі Аляксандар убачыў, як адзін з амапаўцаў моцна крычыць на жанчыну, ён падышоў і папрасіў не крычаць. Амапавец загадаў іншым, каб актора затрымалі: яму заламілі рукі і панесьлі ў аўтобус, расказаў сын. Пазьней актор патэлефанаваў сябру, што знаходзіцца ў Партызанскім РУУС.

Потым Ждановіча этапавалі ў жодзінскі ІЧУ. Суд над ім адбыўся толькі 11 лістапада. Паводле сына, бацька нічога не рабіў дрэннага, а проста «выганяў дэманаў з амапаўцаў».

Сёньня ён адвёз Аляксандру перадачу. Аляксандар Ждановіч — заснавальнік і кіраўнік дзіцячага тэатру-студыі «Радасьць» для дзяцей-інвалідаў і сірот пры Сьвята-Елісавецінскім манастыры, мастацкі кіраўнік Міжнароднага каляднага фэстывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы».

Адна з самых удалых яго роляў у тэатры — Янкі Купалы ў спэктаклі «Пясьняр».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG