Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выйшлі зь недзяржаўнай сымболікай і зладзілі правакацыю»,— тэлеканал АНТ пра затрыманьні кардыёлягаў


Архіўнае фота. Ланцуг салідарнасьці мэдыкаў у Малінаўцы. Менск, жнівень 2020 году
Архіўнае фота. Ланцуг салідарнасьці мэдыкаў у Малінаўцы. Менск, жнівень 2020 году

Дзяржаўны тэлеканал АНТ пракамэнтаваў затрыманьні мэдыкаў РНПЦ «Кардыялёгія», якія 27 кастрычніка сталі ў «ланцуг салідарнасьці» на праспэкце Дзяржынскага.

Міліцыя затрымала 11 лекараў, некалькі гадзін іх трымалі ў Маскоўскім РУУС Менску, пасьля чаго яны вярнуліся на працоўныя месцы.

Здарэньню прысьвяціў сюжэт дзяржаўны тэлеканал АНТ.

«Усё ня так адназначна. Супрацоўнікі выйшлі на пікет зь недзяржаўнай сымболікай, а па сутнасьці, зладзілі правакацыю перад вялікай міжнароднай канфэрэнцыяй, якая павінна была прайсьці ў цэнтры. На канфэрэнцыю для абмену досьведам запрошаныя мэдыкі з усёй краіны, а таксама расейскія спэцыялісты. Аднак замест майстар-клясаў і размоваў на прафэсійныя тэмы частка работнікаў вырашыла зрабіць паказальную акцыю, сарваўшы форум. Гэта як мінімум непавага да калег», — гаворыцца ў камэнтары прапагадысцкага каналу.

Таксама канал адзначае, што «сваімі безадказнымі дзеяньнямі» мэдыкі паставілі пад пагрозу жыцьцё і здароўе людзей. Праца аддзяленьня, якое займаецца аказаньнем дапамогі экстраным пацыентам з інфарктам міякарду, была заблякаваная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG