Падзеі 21 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Дзень у гісторыі
1596 — утвораная Берасьцейская ўнія.
1805 — брытанскі флёт пад камандаваньнем віцэ-адмірала Гарацыё Нэльсана атрымаў перамогу над аб’яднанымі флётамі Францыі і Гішпаніі ў бітве пад Трафальгарам. У бітве загінуў сам Нэльсан, але перамога дала брытанцам абсалютнае панаваньне на моры на наступныя 100 гадоў.
1917 — выйшаў у сьвет першы нумар газэты «Беларуская Крыніца» — органу Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Выдавалася пераважна ў Вільні да 12 ліпеня 1940 году.
1935 — нацысцкая Нямеччына афіцыйна выйшла са складу Лігі Нацыяў.
1943 — было ліквідаванае Менскае габрэйскае гета, якое праіснавала ад 20 ліпеня 1941 году. З больш чым 100 тысяч яго насельнікаў каля 80 тысяч былі за гэты час забітыя.
1944 — адбылася першая атака японскіх камікадзэ на аўстралійскі крэйсэр каля ўзьбярэжжа Філіпінскіх астравоў.
1945 — жанчыны ў Францыі ўпершыню пайшлі галасаваць.
1950 — Кітай акупаваў Тыбет.
1995 — падпісаньнем мірнага пагадненьня ў амэрыканскім горадзе Дэйтан завяршылася вайна ў Босьніі-Герцагавіне.
У гэты дзень нарадзіліся
1833 — Альфрэд Нобэль, швэдзкі хімік і інжынэр, вынаходнік дынаміту, фундатар Нобэлеўскай прэміі.
1877 — Якаў Афанасьеў, беларускі навуковец-землязнаўца, акадэмік. Пад яго кіраўніцтвам складзеная першая мапа зямель Беларусі.
1914 — Казімер Сьвёнтак, кардынал, мітрапаліт Менска-Магілёўскі.
1878 — Уладзімер Пічэта, беларускі гісторык, першы рэктар БДУ. Вывучаў гісторыю ВКЛ, Польшчы, Чэхіі, Сэрбіі, Баўгарыі, Расеі XVI-XX стагодзьдзяў. Апублікаваў каля 150 працаў па гісторыі, гістарыяграфіі, археалёгіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі.
1929 — Урсула Ле Гуін, амэрыканская пісьменьніца.
1958 — Максім Клімковіч, беларускі пісьменьнік і драматург.
У памяці
1805 — Гарацыё Нэльсан, брытанскі адмірал (загінуў).
1931 — Артур Шніцлер, аўстрыйскі пісьменьнік.
1969 — Джэк Керуак, амэрыканскі пісьменьнік.
1984 — Франсуа Труфо, францускі кінарэжысэр.