Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан узяў пад кантроль два гарады і мост на мяжы з Турэччынай, якія кантралявала Армэнія


Пошукавая апэрацыя пасьля абстрэлаў на тэрыторыі Нагорнага Карабаху, 17 кастрычніка 2020 году
Пошукавая апэрацыя пасьля абстрэлаў на тэрыторыі Нагорнага Карабаху, 17 кастрычніка 2020 году

Мост з 1993 году знаходзіўся пад кантролем армянскіх сілаў. Ён разьмешчаны ў Джэбраільскім раёне Азэрбайджану, гэта значыць не непасрэдна на тэрыторыі Нагорнага Карабаху.

Раней у Баку абвясьцілі аб узяцьці раённых цэнтраў Джэбран і Фізулі, якія таксама былі пад армянскім кантролем з пачатку 1990-х гадоў.

Узяцьце мосту, пабудаванага ў XII стагодзьдзі, азначае, што за час апошняга наступленьня, якое пачалося ў канцы верасьня, азэрбайджанскія войскі ля мяжы з Іранам прасунуліся ад лініі судакрананьня на 25-30 кілямэтраў.

Напярэдадні МЗС Азэрбайджану і Армэніі заявілі аб тым, што з 0 гадзін 18 кастрычніка ў зоне канфлікту пачнецца гуманітарнае замірэньне. Аднак раніцай у нядзелю абодва бакі абвінавацілі адзін аднаго ў парушэньні рэжыму спыненьня агню.

Рэджэп Эрдаган, прэзыдэнт Турэччыны, якая падтрымлівае ў канфлікце Азэрбайджан, у нядзелю абвінаваціў Францыю, ЗША і Расею — краіны, якія граюць ролю пасярэднікаў у канфлікце — у пастаўцы зброі ў Армэнію.

Эрдаган дамагаецца, каб Турэччына таксама ўдзельнічала ў перамовах аб мірным урэгуляваньні; пры гэтым ён лічыць, што Азэрбайджан мае права ўзяць Нагорны Карабах пад кантроль сілай — у той час як Масква, Парыж і Вашынгтон заяўляюць, што ваеннага рашэньня канфлікт ня мае.

Прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян у нядзелю зноў адхіліў магчымасьць удзелу Турэччыны ў перамовах, абвінаваціўшы Эрдагана ў вайсковай падтрымцы Азэрбайджану і ў падбухторваньні Баку да вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG