Падзеі 17 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Дзень у гісторыі
1483 — папа рымскі Сікст IV стварае гішпанскую інквізыцыю.
1588 — пачаў дзейнічаць Статут Вялікага Княства Літоўскага. Гэты кодэкс права на працягу 250 гадоў быў дзейным законам на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Ўкраіны і складаў аснову ўсёй прававой сыстэмы Вялікага Княства.
1905 — расейскі імпэратар Мікалай II падпісаў Маніфэст аб дараваньні лібэральных свабодаў і абвяшчэньні выбараў у заканадаўчы орган — Дзяржаўную Думу.
1964 — у Беларусі было адкрытае першае прамысловае радовішча нафты.
2004 — рэфэрэндум, у выніку якога ў Канстытуцыю Беларусі была ўнесена зьмена, якая дазволіла Аляксандру Лукашэнку балятавацца на прэзыдэнта неабмежаваную колькасьць разоў.
У гэты дзень нарадзіліся
1865 — Люцыян Жалігоўскі, генэрал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.
1937 — Мікалай Чаргінец, беларускі пісьменьнік і палітык.
У памяці
1849 — Фрыдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст.
1976 — Радаслаў Астроўскі, беларускі грамадзкі, палітычны дзеяч.