Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі? Вось як бізнэсоўцу, набліжанаму да Лукашэнкі, удалося выкруціцца з-пад іх у 2012 годзе


Юрыдычная фірма «Масэк Фансэка» ў Панаме
Юрыдычная фірма «Масэк Фансэка» ў Панаме

Міжнародны Цэнтар дасьледаваньня карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP)​ сьцьвярджае, што фінансавых санкцыяў Эўразьвязу супраць кампаній і бізнэсоўцаў, зьвязаных зь беларускім рэжымам, магчыма пазьбегнуць пры дапамозе юрыдычных хітрыкаў і зьмены бізнэс-дакумэнтаў.

У сваім расьсьледаваньні OCCRP прадстаўляе справу бізнэсоўца Анатоля Тарнаўскага, уласьніка групы кампаній «Юнівэст-М» ды кампаніі «Юнітрэйд», які знаходзіўся пад санкцыямі Эўразьвязу ў 2012–2014 гадах.

Паводле дасьледаваньня, Анатоль Тарнаўскі, які гандляваў беларускімі нафтапрадуктамі і пераводзіў прыбытак на рахункі ў афшорах, вывеў сваю кампанію «Юнітрэйд» (зарэгістраваную ў Вялікай Брытаніі) з-пад санкцый, памяняўшы дакумэнты адносна ўласьніка кампаніі «Роўпінг Маркетынг» (зарэгістраванай на Віргінскіх астравах), якая валодала «Юнітрэйд».

Уласьніка памянялі, зарэгістраваўшы зьдзелку задняй датай — каб дата зьмены стаяла за два тыдні да ўвядзеньня санкцыяў супраць Тарнаўскага. У гэтым яму дапамаглі швайцарская фірма «Стэвал Мэнэджмэнт» і панамская «Масэк Фансэка».

Група кампаній Анатоля Тарнаўскага «Юнівэст-М» апошнія пяць гадоў уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых падаткаплатнікаў Беларусі. Менавіта яна будуе жылы комплекс «Каскад» у Менску. Комплекс займае 16 га, у ім больш за 134 тысячы м² жыльля і каля 48 тысяч м² камэрцыйнай нерухомасьці.

Таксама кампанія бярэ ўдзел у буйным праекце па ўзьвядзеньні жылога комплексу «Нотынгем» за МКАД у Менскім раёне (на 290,3 га мяркуецца пабудаваць больш за 850 тысяч м² жыльля).

Анатоль Тарнаўскі спансуе Прэзыдэнцкі спартовы клюб. Раней былі зьвесткі, што ў «Юнівэст-М» працуе жонка Дзьмітрыя Лукашэнкі Ганна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG