Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Эйзэнгаўэра


Дуайт Эйзэнгаўэр
Дуайт Эйзэнгаўэр

Падзеі 14 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1066 — адбылася бітва пры Гастынгсе — першая і апошняя значная спроба процістаяньня нармандзкаму заваяваньню Англіі.

1529 — скончылася аблога туркамі Вены. Турэцкая армія сышла ад гарадзкіх муроў ні з чым.

1773 — у Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія — першае ў сьвеце міністэрства адукацыі.

1806 — бітва пры Ене і Аўэрштаце, разгром Напалеонам войска Прусіі, які прывёў да выхаду Прусіі з вайны.

1851 — у Лёндане заснаванае адно з найбольшых прэс-агенцтваў у сьвеце Reuters.

1921 — у Кіеве пачаў працу першы Ўсеўкраінскі сабор украінскай аўтакефальнай царквы.

1942 — нацысты зьнішчылі Кобрынскае гета.

1947 — амэрыканскі пілёт Чарлз Егер упершыню адолеў гукавы бар’ер.

1953 — з канвэера Менскага трактарнага заводу сышоў першы трактар «Беларусь».

1962 — амэрыканскі самалёт-выведнік выявіў савецкія ракеты на Кубе, пачатак Карыбскага крызісу.

1964 — пленум ЦК КПСС зьняў з пасады генсека Мікіту Хрушчова і абраў на ягонае месца Леаніда Брэжнева.

1981 — Хосьні Мубарака выбралі прэзыдэнтам Эгіпту. На гэтай пасадзе ён заставаўся амаль 30 гадоў.

У гэты дзень нарадзіліся

1890 — Дуайт Эйзэнгаўэр, 34-ы прэзыдэнт ЗША, камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Эўропе падчас Другой сусьветнай вайны.

1899 — Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Ўзвышша».

Адам Бабарэка
Адам Бабарэка

1903 — Сямён Косбэрг, савецкі канструктар авіяцыйных і ракетных рухавікоў. Пад яго кіраўніцтвам створана сэрыя вадкасных ракетных рухавікоў, які выводзілі ў космас касьмічныя караблі, спадарожнікі Зямлі і аўтаматычныя міжплянэтныя станцыі. Яго імем названыя вуліца ў Слуцку і кратэр на Месяцы.

1915 — Усевалад Краўчанка, беларускі пісьменьнік, загадкава загінуў у Канах у 1961 годзе.

Усевалад Краўчанка
Усевалад Краўчанка

1940 — Кліф Рычард, брытанскі сьпявак.

1943 — Гары Паганяйла, беларускі адвакат і праваабаронца.

Гары Паганяйла
Гары Паганяйла

1946 — Дэн Маккафэрці, заснавальнік і вакаліст рок-гурту «Nazareth».

1973 — Анжаліка Борыс, польская грамадзкая дзяячка Беларусі.

У памяці

2004 — Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік.

Іван Шамякін
Іван Шамякін

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG