Падзеі 13 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Дзень у гісторыі
1795 — у Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Вугоршчыны, Прусіі і Расеі падпісалі канвэнцыю аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай.
1900 — апублікаваная асноўная кніга Зыгмунда Фройда «Тлумачэньне сноў».
1910 — у Санкт-Пецярбургу ў друкарні Пянткоўскага выходзіць другі паэтычны зборнік Янкі Купалы «Гусьляр».
1929 — у Менску пачаўся рух трамваяў.
1960 — з канвэеру Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне сышоў першы 40-тонны самазвал.
1999 — створаная Віцебская дыяцэзія.
У гэты дзень нарадзіліся
1847 — Эдвард Вайніловіч, беларускі й польскі палітычны і грамадзкі дзеяч, абшарнік, фундатар касьцёлу сьвятых Сымона й Алены ў Менску.
1888 — Язэп Драздовіч, беларускі мастак.
1896 — Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва, дасьледаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасьці.
1925 — Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі (1979–1990).
У гэты дзень памерлі
1986 — Андрэй Бембель, скульптар, народны мастак Беларусі.
2001 — Максім Лужанін, беларускі паэт, літаратуразнаўца.