Падзеі 8 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Дзень у гісторыі
1500 — Браслаў атрымаў прывілей на магдэбургскае права.
1586 — у Вільні ў друкарні Мамонічаў выдалі першую друкаваную граматыку царкоўнаславянскай мовы.
1621 — скончылася Хоцінская бітва, у якой войска Рэчы Паспалітай на чале зь Янам Хадкевічам перамагло войска турэцкага султана Асмана ІІ.
1656 — у бітве пад Прасткамі войска Кароны і ВКЛ перамагло швэдаў.
1917 — у Пецярбургу выйшаў першы нумар газэты «Беларуская крыніца».
1991 — Харватыя выйшла са складу Югаславіі і стала незалежнай дзяржавай.
У гэты дзень нарадзіліся
1831 — Міхал Ельскі, беларуска-польскі скрыпач, кампазытар і пісьменьнік.
1892 — Марына Цьвятаева, расейская паэтка.
У памяці
1910 — Марыя Канапніцкая, польская пісьменьніца.
1943 — Андрэй Мрый, беларускі пісьменьнік.
1955 — Хасэ Артэга-і-Гасет, гішпанскі філёзаф.
1991 — Зоська Верас, беларуская дзяячка і пісьменьніца.