Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ і рэдакцыі СМІ запатрабавалі спыніць ціск на прэсу і адклікаць пазоў супраць Tut.by


Ілюстрацыйнае фота. Прэс-канфэрэнцыя БАЖ 30 верасьня
Ілюстрацыйнае фота. Прэс-канфэрэнцыя БАЖ 30 верасьня

1 кастрычніка «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і рэдакцыі незалежных мэдыя выступілі з супольнай заявай у сувязі зь ціскам на партал Tut.by і абмежаваньнем доступу да незалежных сайтаў.

«Ціск на Tut.by і абмежаваньне доступу да незалежных сайтаў, якое таксама ажыцьцяўлялася па рашэньнях Міністэрства інфармацыі, зьяўляюцца грубым парушэньнем свабоды выказваньня думкі, якую гарантуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Перашкоды ў дзейнасьці найбольш папулярных СМІ ў Беларусі ня толькі парушаюць свабоду журналісцкай дзейнасьці, але і абмяжоўваюць права кожнага на атрыманьне інфармацыі пра сытуацыю ў краіне, дэманструюць пагарду да грамадзян краіны», — гаворыцца ў заяве.

У ёй БАЖ і рэдакцыі СМІ

  • заклікаюць Міністэрства інфармацыі адклікаць пазоў аб спыненьні выпуску сеткавага выданьня «Tut.by» і адмяніць рашэньне аб прыпыненьні яго выпуску;
  • патрабуюць адмены рашэньня аб абмежаваньні доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія асьвятлялі сацыяльна-палітычныя праблемы ў Беларусі, а таксама адмены перашкодаў у выпуску і распаўсюдзе незалежных друкаваных СМІ;
  • выступаюць за неадкладнае спыненьне перасьледу журналістаў і СМІ за іх прафэсійную дзейнасьць і за безумоўную адмену неканстытуцыйных абмежаваньняў свабоды слова ў Беларусі.

Пад заявай падпісаліся:

  • ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
  • Onliner.by
  • «Наша ніва»
  • Інтэрнэт-часопіс пра Менск CityDog.by
  • Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН
  • «Эўрапейскае радыё для Беларусі»
  • «Радыё Свабода»
  • «БелГазета»
  • «Свабодныя навіны плюс»
  • «Ежедневник»
  • «Новы Час»
  • REFORM.by
  • «Салідарнасць»
  • Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя масмэдыя»

Сумесная заява адкрытая для далучэньня рэдакцый, адзначае БАЖ. Заяву накіруюць у Міністэрства інфармацыі і іншыя дзяржаўныя органы Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG