Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу арыштаваных супрацоўнікаў PandaDoc перадалі ў СК


Віктар Куўшынаў, Дзьмітры Рабцэіч, Уладзіслаў Міхалап, Юлія Шардыка — узятыя пад варту супрацоўнікі Pandadoc
Віктар Куўшынаў, Дзьмітры Рабцэіч, Уладзіслаў Міхалап, Юлія Шардыка — узятыя пад варту супрацоўнікі Pandadoc

Справу чатырох супрацоўнікаў ІТ-кампаніі PandaDoc, якіх арыштавалі паводле падазрэньня ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры, перадалі ў цэнтральны апарат Сьледчага камітэту Беларусі, расказаў 42.Tut.by адвакат Антон Гашынскі.

Сьледчых дзеяньняў зь імі пакуль не праводзяць. Да 11 верасьня ім павінны выставіць абвінавачваньне або адпусьціць.

«Хлопцы знаходзяцца ў СІЗА на Валадарскага, — адзначыў адвакат. — Умовы ўтрыманьня, мякка кажучы, нядобрыя, праводзяцца ператрусы камэры з прадузятасьцю, але яны трымаюцца. Зьдзіўленыя абсурднасьцю падазрэньняў, віны не прызнаюць».

Чатырох супрацоўнікаў кампаніі PandaDoc — гэта галоўны бухгальтар Юлія Шардыка, дырэктар Дзьмітрый Рабцэвіч, дырэктар па прадукту Віктар Куўшынаў і HR Уладзіслаў Міхалап — арыштавалі на два месяцы. Іх падазраюць у крадзяжы ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 210 КК РБ). Іх абвінавачваюць у тым, што яны, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, завалодалі грашыма памерам каля 107 тысяч беларускіх рублёў зь бюджэту.

У самой кампаніі заявілі, што гэтае абвінавачаньне не адпавядае рэчаіснасьці, а ўся дзейнасьць фірмы вялася ў поўнай адпаведнасьці з заканадаўствам. У PandaDoc заявілі, што ўлады праводзяць рэпрэсіі і чыняць ціск, каб спыніць ініцыятыву кампаніі Protect Belarus па дапамозе супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія страцілі працу, бо «адмовіліся выконваць злачынныя загады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG