Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька Марыі Калесьнікавай зьняпраўдзіў заяву Лукашэнкі


Марыя Калесьнікава, на акцыя салідарнасьці, 29 жніўня.
Марыя Калесьнікава, на акцыя салідарнасьці, 29 жніўня.

Аляксандар Лукашэнка ў час інтэрвію расейскім журналістам заявіў, што Марыя Калесьнікава «хацела ўцячы да сястры ва Ўкраіну». Аднак бацька Марыі гэта абвяргае.

«Марыя заўсёды паўтарала: „Тата, што б ні здарылася, я буду ў Беларусі. Гэта была яе прынцыповая пазыцыя“, — расказаў TUT.BY Аляксандар Калесьнікаў. — Яна нічога не казала мне пра тое, што плянуе зьехаць ва Ўкраіну. І ўчора я пакінуў заяву ў міліцыі аб яе зьнікненьні».

Па словах Аляксандра Калесьнікава, сувязі з дачкой у яго да гэтага часу няма. Усю інфармацыю пра яе ён цяпер даведаецца з інтэрнэту.

Праваахоўныя органы, куды ён учора зьвярнуўся з заявай па факце зьнікненьня Марыі, бацьку нічога не паведамляюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG