Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі ўрад Беларусі праявіць стрыманасьць, спыніць перасьлед журналістаў. Заява амбасады


Заява Амбасады ЗША ў Беларусі ад 29 жніўня 2020 году аб неабходнасьці спыніць перасьлед і затрыманьні журналістаў і блякаваньне доступу ў інтэрнэт у Беларусі.

«Мы занепакоеныя працягам перасьледу журналістаў, блякаваньнем незалежных СМІ і апазыцыйных вэб-сайтаў, пэрыядычнымі адключэньнямі інтэрнэту і адвольнымі затрыманьнямі мірных грамадзян, якія рэалізуюць свае правы на свабоду сходаў і слова.

Мы заклікаем урад Беларусі праявіць стрыманасьць. Як запэўніў намесьнік дзяржсакратара Бегун падчас свайго выступу ў АБСЭ ў Вене і як мы ўжо заяўлялі раней, Злучаныя Штаты Амэрыкі заклікаюць да неадкладнага вызваленьня несправядліва затрыманых і высьвятленьня лёсу асоб, зьніклых бяз зьвестак.

Мы падтрымліваем беларускі народ у яго імкненьні да дэмакратычнай, квітнеючай будучыні і падтрымліваем яго заклік да ўраду Беларусі правесьці дэмакратычныя рэформы і паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды.

Мы прытрымліваемся нашага доўгатэрміновага абавязаньня падтрымліваць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі, а таксама імкненьне беларускага народу выбіраць сваіх лідэраў і выбіраць свой уласны шлях бяз вонкавага ўмяшаньня», — гаворыцца ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG