Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі Хэльсынскі камітэт патрабуе ад СК завесьці крымінальную справу за масавыя катаваньні людзей у Беларусі


У шпіталі хуткай дапамогі аглядаюць зьбітых падчас пратэстаў у Менску
У шпіталі хуткай дапамогі аглядаюць зьбітых падчас пратэстаў у Менску

Недзяржаўная правааабрончая арганізацыя «Беларускі Хэльсынскі камітэт» зьвярнулася ў Сьледчы камітэт з нагоды масавых катаваньняў, жорсткага абыходжаньня і гвалту з палітычных матываў у Беларусі.

12-ы дзень пратэстаў. Пагрозы Латушку. Крымінальная справа супраць Каардынацыйнай рады

Праваабаронцы патрабуюць

  • распачаць па фактах, выкладзеных у паведамленьні, крымінальную справу паводле арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь («Злачынствы супраць бясьпекі чалавецтва»),
  • адхіліць падазраваных па справе ад пасадаў, бо застаючыся на пасадах, яны могуць перашкаджаць папярэдняму расьсьледаваньню і судоваму разбору справы, або працягваць займацца злачыннай дзейнасьцю,
  • не перашкаджаць адвакатам у іх прафэсійнай дзейнасьці, у тым ліку ў праве публічна рэагаваць на працэсуальныя парушэньні і працэсуальныя рашэньні ў ходзе правядзеньня папярэдняга расьсьледаваньня,
  • максымальна інфармаваць грамадзтва пра хаду расьсьледаваньня справы.

БХК адзначае, што ў Сьледчага камітэту ёсьць дакладныя і аб’ектыўныя дадзеныя, якія дазваляюць неадкладна завесьці крымінальную справу і прыняць усе магчымыя меры для яе эфэктыўнага і апэратыўнага расьсьледаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG