«Мы купалаўцы з болем глядзім на тое, што зараз адбываецца ў нашай краіне, але кожны вечар жывем, як на фронце», — распачынае зварот купалаўцаў актор і рэжысэр Раман Падаляка.
«Мы супраць тэрору і гвалту. Мы супраць сьмерці і крыві ў нашай краіне», — кажуць купалаўцы.
У відэазвароце ўдзельнічаюць акторы і супрацоўнікі Купалаўскага тэатра.
Ён завяршаецца пад гукі сыгналаў аўтамабіляў, якія сталі сымбалем падтрымкі падчас пратэстаў у Беларусі.