Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новае пра COVID-19: антыцелы да каранавірусу зусім недаўгавечныя


Першыя дасьледаваньні людзей, якія перахварэлі на COVID-19 у самым пачатку эпідэміі, паказваюць даволі трывожныя вынікі — антыцелы да вірусу прысутнічаюць у арганізме чалавека нядоўга.

УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Дасьледаваньне былых хворых на каранавірусную інфэкцыю праводзілася ў Кітаі і паказала, што прысутнасьць антыцелаў да каранавірусу рэзка скарачаецца ўжо праз 2-3 месяцы. Прычым гэта тычыцца як людзей, у якіх былі сымптомы хваробы, так і тых, хто перанёс вірус бессымптомна, паведамляе агенцтва Ройтэрз.

Кітайскія дасьледнікі ўзялі дзьве групы людзей — па 37 чалавек у кожнай. У 90% зь іх утрыманьне імунаглябуліну G праз 2-3 месяцы скарацілася ў сярэднім на 70%. А гэта ўзьнімае цэлы шэраг пытаньняў пра тое, наколькі доўга працягнецца ў людзей імунітэт да COVID-19 і наколькі эфэктыўнай будзе вакцына.

Некаторыя навукоўцы, як, напрыклад, вірусоляг з Ганконгу Цзінь Дунянь, мяркуюць, што трэба ўлічваць і іншыя складнікі імуннай сыстэмы. Напрыклад, некаторыя клеткі запамінаюць, як яны процідзейнічалі вірусу, і могуць уключыць гэтую памяць пры паўторным заражэньні. Але навукоўцы пакуль ня ведаюць, ці распаўсюджваецца гэта на каранавірус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG