Лінкі ўнівэрсальнага доступу

50 арыштаваных, 20 аштрафаваных. Праваабаронцы ацанілі першы тыдзень выбарчай кампаніі


Ганна Канапацкая падае дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў ЦВК
Ганна Канапацкая падае дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў ЦВК

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі пачаліся на фоне пагаршэньня сытуацыі з правамі чалавека, гаворыцца ў аналітычнай справаздачы, падрыхтаванай кампаніяй «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Назіраньне ажыцьцяўляецца Беларускім Хэльсынскім камітэтам і праваабарончым цэнтрам «Вясна».

Якія высновы зрабілі праваабаронцы

  • Выбары адбываюцца на фоне пандэміі каранавірусу, што ёсьць сур’ёзным выклікам у сувязі з пагрозай для жыцьця і здароўя як непасрэдных удзельнікаў выбарчага працэсу, так і іншых грамадзянаў.
  • Улады не выконваюць рэкамэндацый Сусьветнай арганізацыі здароўя аб захадах для мінімізацыі пашырэньня пандэміі ў краіне: афіцыйна ня ўведзены карантын, не забаранілі масавыя зборы, праводзяцца спартовыя спаборніцтвы, прайшлі рэспубліканскі суботнік і вайсковы парад.
  • Праігнараваныя прапановы экспэртаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» аб зьменах у выбарчыя працэдуры, скіраваныя на мінімізацыю пагрозы захворваньня каранавірусам падчас выбараў. Яны былі перададзеныя ў Палату прадстаўнікоў, ЦВК і Вярхоўны суд.
  • За пэрыяд, якія папярэднічаў прызначэньню выбараў, улады не прадэманстравалі значнага прагрэсу для паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека. Асноўныя грамадзянскія і палітычныя свабоды значна абмежаваныя. За кратамі знаходзяцца чатыры чалавекі, прызнаныя беларускай праваабарончай супольнасьцю палітычнымі вязьнямі.
  • Не прынятыя захады на імплемэнтацыю рэкамендацый БДІПЧ АБСЭ, зробленыя па выніках назіраньня за папярэднімі прэзыдэнцкімі выбарамі ў 2015 годзе, а таксама парлямэнцкімі выбарамі мінулага году
  • Перад прызначэньнем выбараў адбылося пагаршэньне агульнай сытуацыі з правамі чалавека. 7-9 траўня затрымалі больш за 120 чалавек, якія бралі ўдзел у мірных сходах у розных гарадах Беларусі.
  • Звыш 50 чалавек арыштавалі за ўдзел у несанкцыянаваных сходах, 20 аштрафавалі. Сярод іх журналісты і праваабаронцы.
  • 55 чалавек перадалі ў ЦВК дакумэнты аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў на вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі. Вядома пра 11 выпадкаў адмоваў у рэгістрацыі.
  • Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

    • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
    • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
    • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
    • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
    • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
    • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
    • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
    • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
    • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
    • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG