Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерлі двое супрацоўнікаў Сьвірскага дома-інтэрнату, мясцовыя кажуць пра ўспышку COVID-19


Адзін зь беларускіх дамоў-інтэрнатаў. Ілюстрацыйнае фота.
Адзін зь беларускіх дамоў-інтэрнатаў. Ілюстрацыйнае фота.

14 траўня ў гарадзкім пасёлку Сьвір Мядзельскага раёну разьвіталіся з загадчыкам гаспадаркі псыханэўралягічнага дома-інтэрнату 62-гадовым Віктарам Янцэвічам. Паводле родных, у даведцы аб ягонай сьмерці стаіць каранавірусная інфэкцыя, паведамляе партал TUT.BY.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Паводле выданьня, 13 траўня ў шпіталі памёр кіраўнік гаспадаркі дома-інтэрнату 57-гадовы Пётар Валынец. Жонкі абодвух, таксама супрацоўніцы інтэрнату, цяпер у шпіталі.

Як сказала выданьню дачка нябожчыка Віктара Янцэвіча, дырэктар інтэрнату Казімір Русак «застаўся з хворымі амаль адзін, многія супрацоўнікі захварэлі».

Як сказаў TUT.BY валянтэр, які шмат гадоў падтрымлівае Сьвірскі інтэрнат, «яшчэ ў красавіку больш за 20 супрацоўнікаў інтэрнату былі шпіталізаваныя ў лякарню з падазрэньнем на двухбаковую пнэўманію. А на днях зрабілі тэсты на каранавірус — COVID-19 пацьвердзіўся ў 18 чалавек з пэрсаналу і 13 пацыентаў, а ўсяго ў інтэрнаце больш за 150 чалавек (дадзеныя па захварэлых афіцыйна не пацьверджаныя, заўважае TUT. BY).

Тое, што ў інтэрнаце ўспышка захворваньня, пацьвярджаюць выданьню і мясцовыя жыхары зь вёскі Камарова і з гарадзкога пасёлку Сьвір.

Цяперашнюю сытуацыю ў інтэрнаце адзін з валянтэраў лічыць вельмі складанай: Цяпер на зьмене працуе 4–5 чалавек, яны рэальна мала што пасьпяваюць, вымотвае маральна і фізычна. Па сутнасьці, ужо засьцярога асабліва не патрэбная, вірус ахапіў многіх. Патрэбныя людзі для дзяжурстваў, магчыма, варта прыгледзецца да досьведу Італіі. У падобнай сытуацыі там дзяжурылі вайскоўцы, мэдыкі, добраахвотнікі. І інтэрнату трэба дапамагаць ужо цяпер!

  • На сайце інтэрнату напісана: «У доме-інтэрнаце праводзяцца мерапрыемствы для зьмяншэньня рызыкі заражэньня каранавірусам (COVID-19). На сёньняшні дзень усе здаровыя».
  • Камэнтар і інфармацыю пра захварэлых паабяцалі даць у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Не ўдалося атрымаць камэнтары ў дырэктара інтэрнату, галоўнага лекара Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы і намесьніка старшыні Мядзельскага райвыканкаму па пытаньнях сацыяльнай сфэры і ідэалягічнай працы.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG