У Нацыянальным банку Беларусі паведамілі, што аб’ём наўяных грошай у абарачэньні з пачатку году павялічыўся на 16,9 %.
Як паведаміла выданьне «Позірк», на 1 лістапада 2025 году ў абарачэньні было 13 млрд 864,7 млн рублёў, а на 1 студзеня – 11 млрд 856,3 млн.
Грашовая маса ў нацыянальным вызначэньні (М2) павялічылася з 52 млрд 222,1 млн да 58 млрд 179,6 млн (+11,4%), рублёвая грашовая маса (М2*) – з 53 млрд 991,5 млн да 60 млрд 839,3 млн (+12,7%), шырокая грашовая маса (М3) – з 88 млрд 750,4 млн да 96 млрд 97,3 млн (+8,3%).
Нацыянальны банк Беларусі «фактычна губляе статус аўтаномнага органа і ўсё ў большай ступені падпарадкоўваецца цяперашнім інтарэсам выканаўчай улады», гаворыцца ў бюлетэні «Экспэртны погляд» у рамках праекту «Маніторынг эканомікі Беларусі» дасьледчага цэнтра BEROC.
Форум