У сакавіку сума, якую беларусы вінныя банкам па крэдытах павялічылася на 433 мільёны рублёў. Гэта вынікае са справаздачы Нацбанка(PDF).
14,8 мільярдаў рублёў — столькі беларусы вінныя банкам па крэдытах на 1 красавіка. Сакавіцкі рост запазычанасьці перад банкамі аказаўся самым вялікім за апошнія месяцы: плюс 433 мільёны рублёў. У мінулыя месяцы гэты прырост быў у разы меней. Значыць, на фоне пандэміі беларусы адправіліся ў банкі па крэдыты.
Па спажывецкіх крэдытах беларусы вінныя банкам 5,8 мільярдаў рублёў, па крэдытах на нерухомасьць — 8,9 мільярдаў.
20 сакавіка Нацбанк рэкамэндаваў банкам даць сваім кліентам крэдытныя вакацыі. Гэта значыць адтэрміноўка для кліентаў па выплаце крэдытаў: поўная або частковая.
У адказ многія банкі прыпынілі выдачу крэдытаў ці зрабілі ўмовы выдачы больш жорсткімі.