Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр навуковец з прадпрыемства «Пеленг», які быў на апараце ШВЛ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У менскім шпіталі памёр Анатоль Тарэеў, начальнік аддзелу аптычных сыстэм прадпрыемства «Пеленг», якое падпарадкоўваецца Дзяржаўнаму вайскова-прамысловаму камітэту Беларусі. Пра гэта піша «Наша Ніва» са спасылкай на сваякоў Тарэева.

Першапачаткова Тарэева забралі з пнэўманіяй, ён правёў у больніцы каля трох тыдняў. Апошнімі днямі стан пагоршыўся, мужчыну падключылі да апарата ШВЛ. Але выратаваць так і не змаглі.

Афіцыйнага заключэньня аб сьмерці пакуль няма. Але сваякі кажуць, што Тарэеву рабілі тэст на каранавірус і ён быў станоўчым. Па словах сваякоў, ніякіх сур’ёзных хранічных захворваньняў Тарэеў не меў.

«Так, у бацькі быў каранавірус, — сказала дачка Тарэева Тацяна. — Таму разьвітаньня ня будзе, будзем хаваць у закрытай труне. Пахаваньне адбудзецца ў чацьвер, 30 красавіка».

У базе патэнтаў Беларусі на імя Анатоля Тарэева зарэгістравана больш за 100 адзінак. Ён займаўся лазэрнымі прыцэламі.

На 24 красавіка Covid-19 пацьвердзілі ў 13 супрацоўнікаў «Пеленгу». Завод увёў 2-тыднёвыя канікулы да 10 траўня з адпрацоўкай у суботы чэрвеня і кастрычніка.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG