Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на станцыі мэтро «Плошча Леніна» паставілі цеплавізар. Плянуюць і на іншых станцыях


Менскае мэтро, ілюстрацыйнае фота
Менскае мэтро, ілюстрацыйнае фота

Цеплавізар, які дазваляе на адлегласьці выяўляць пасажыраў з падвышанай тэмпэратурай, запрацаваў у тэставым рэжыме на ўваходзе на станцыю мэтро «Плошча Леніна» з боку чыгуначнага вакзалу, паведамляе агенцтва «Мінск-навіны».

«Цяпер сумесна з санітарна-эпідэміялягічнай службай Менску выпрацоўваем альгарытм дзеяньняў: якія меры прымаць, выявіўшы пасажыра з падвышанай тэмпэратурай. Аб адмове ў перавозцы гаворкі не ідзе, у прафіляктычных мэтах разглядаем варыянты папярэджаньня чалавека аб яго стане, магчыма, кансультацыі або аказаньня дапамогі», — удакладніў намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Аляксандар Дараховіч.

Паводле яго, у далейшым цеплавізары могуць зьявіцца і на іншых станцыях падземкі. Праект разьлічаны на пэрспэктыву і будзе карысны ня толькі пры цяперашняй эпідэміялягічнай сытуацыі, але і ў будучыні — у пэрыяды ўсплёску рэсьпіраторных інфэкцый.

У якасьці тэставай пляцоўкі «Плошчу Леніна» выбралі таму, што акрамя менчукоў станцыяй карыстаюцца многія іншагароднія, якія прыяжджаюць у Менск на аўтобусах і цягніках.

Таксама Аляксандар Дараховіч распавёў, што ў менскім мэтро цяпер мінімум удвая зьнізілася плынь пасажыраў: цяпер у суткі мэтро карыстаюцца 400 тысяч чалавек, у той час як звычайна гэтая лічба вар’іравалася ў межах 800 тысяч — 1 мільёна чалавек.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG