Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра «ня наш мэтад» барацьбы з каранавірусам: «Увядзём вайскоўцаў, амапаўцаў мабілізуем»


Дзень Волі ў Менску, 2017 год
Дзень Волі ў Менску, 2017 год

Аляксандар Лукашэнка 7 красавіка правёў нараду аб сытуацыі з каранавіруснай інфэкцыяй у Беларусі з удзелам 30 чыноўнікаў і кіраўнікоў установаў аховы здароўя. Сярод іншага ён расказаў пра сцэнар жорсткага карантыну.

Паводле Лукашэнкі, ва ўрадзе яму прапаноўвалі ўвядзеньне карантыну. Ды ён перакананы, што ад гэтага будзе толькі шкода.

«Замкнуць людзей у кватэрах, як некаторыя і ва ўрадзе мне прапаноўвалі, гэта справа адных сутак, — заявіў ён. — Заўтра ўвядзём вайскоўцаў, амапаўцаў мабілізуем — цягам сутак нікога ня будзе на вуліцы, я вам гэта гарантую. Вы лічыце, што гэта мэтад барацьбы? Я лічу, не».

«Нашая тактыка першапачаткова была ня фронтам ісьці і наступаць, і гэта не таму, што так мне захацелася, — запэўніў Лукашэнка. — Скажу шчыра, міністар аховы здароўя часам мне казаў: давайце фронтам.

Але фронту не атрымаецца, бо мы ў іншай сытуацыі, і рэсурсы ў нас іншыя. Кітай мог лякалізаваць сытуацыю і акружыць яе — у іх паўтара трыльёна золатавалютных рэзэрваў і народ трошкі іншы».

Ён дадаў, што раней казаў міністру здароўя: калі спатрэбіцца, «з табой пойдзем лячыць людзей», а той адказваў, што «пакуль ня трэба».

***

Міністэрства аховы здароўя апошні раз публікавала статыстыку аб распаўсюдзе каранавірусу ў Беларусі 6 красавіка. На 7 красавіка, як заявіў Лукашэнка, з каранавірусам шпіталізаваныя 794 чалавекі, зь іх 31 на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Днём раней паведамлялася, што шпіталізаваныя 634 пацыенты, яшчэ 13 інфікаваных памерлі, 53 выпісаныя здаровымі. Калі зь мінулай раніцы не пацьвердзілі новых сьмерцяў, выходзіць, што за дзень шпіталізавалі яшчэ мінімум 160 пацыентаў, а агульная колькасьць выпадкаў ня меншая за 860.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG