Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўхваліў зьбіцьцё затрыманых «па мазгаўні і па мордзе»


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 11 чэрвеня прызначыў новым міністрам унутраных справаў Юрыя Караева, які да таго камандаваў унутранымі войскамі.

Як перадае БелТА, з новым міністрам ён абмеркаваў ранейшыя затрыманьні цыганоў, якія праходзілі па ўсёй краіне пасьля сьмерці міліцыянта ў Магілёве, а таксама абмеркаваў жорсткасьць затрыманьняў у Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка сказаў новаму міністру быць цьвёрдым, рашучым і ў меру жорсткім.

«Той, хто заслугоўвае, каб яго падтрымалі і нават пʼянага дадому адвезьлі, — так трэба і зрабіць, — загадаў Лукашэнка новаму міністру. — Той, хто заслугоўвае па мазгаўні або па мордзе, павінен атрымаць. Усё павінна быць сумленна і справядліва. Гэта ваш прынцып працы. І дысцыпліна.

Адзінае, я вас проста прашу не заседжвацца на месцы тут, у Менску. Больш бывайце ў падразьдзяленьнях. Абавязкова трэба пабыць ва ўсіх абласных упраўленьнях унутраных спраў. Ну і ў гарадах — буйных, раённых».

Папярэдняга міністра Ігара Шуневіча ня раз крытыкавалі за празьмерную і неабгрунтаваную жорсткасьць ягоных падначаленых падчас затрыманьняў, гэта была адна з галоўных прэтэнзіяў у пэтыцыях, якія зьбіралі тысячы подпісаў.

Жорсткія затрыманьні і «хапуны» без разбору былі і да Шуневіча. У час ягонага кіраваньня скаргаў на дзеяньні супрацоўнікаў МУС не паменела: затрыманыя казалі пра праваахоўнікаў, што тыя іх білі, катавалі, мачыліся на галаву, пагражалі «пасадзіць на бутэльку»... На крытыку ён адказваў заявамі пра «інфармацыйную вайну»супраць міліцыі, пужаў тым, што з такіх закідаў «пачыналіся каляровыя рэвалюцыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG