Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе дэмантавалі помнік савецкаму маршалу Коневу


У сталіцы Чэхіі Празе 3 сакавіка дэмантавалі помнік савецкаму маршалу Івану Коневу. Рашэньне аб гэтым прыняла летась рада гарадзкога раёну Прага-6, на тэрыторыі якога знаходзілася статуя. Пра дату дэмантажу загадзя не паведамлялася.

Кіраўнік раёну Прага-6 Ондржэй Коларж пракамэнтаваў знос помніка: «У яго не было маскі на твары. Правілы павінны выконваць усе — на вуліцу можна выходзіць, толькі прыкрыўшы рот і нос». У Чэхіі цяпер дзейнічае агульнанацыянальны карантын праз эпідэмію каранавіруснай інфэкцыі, у грамадзкіх месцах можна знаходзіцца толькі ў масцы.

Статуя маршала будзе перанесеная ў дэпазытарый і пасьля стане часткай экспазыцыі Музэю памяці XX стагодзьдзя, які ствараецца ў чэскай сталіцы.

Лёс пастаўленага ў 1980 годзе помніка Івану Конева выклікаў спрэчкі ў чэскім грамадзтве ўжо некалькі гадоў. Апанэнты дэмантажу помніка зазначалі, што менавіта войскі маршала Конева вызвалілі Прагу ад нацыстаў 9 траўня 1945 году. Прыхільнікі дэмантажу помніка або яго пераносу казалі пра ролю Конева ў здушэньні Вугорскага нацыянальнага паўстаньня (1956) і яго ўдзел у падрыхтоўцы ўварваньня войскаў Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну (1968), а таксама на тое, што да моманту прыходу савецкіх войскаў у Прагу ў траўні 1945-га немцы фактычна ўжо капітулявалі.

Былы міністар культуры Расеі Ўладзімір Мядзінскі параўнаў Коларжа з нацысцкім гаўляйтэрам. Гэта, у сваю чаргу, выклікала рэзкую рэакцыю чэскай грамадзкасьці. Некаторыя муніцыпальныя дэпутаты заявілі, што вырашылі падтрымаць перанос помніка ў знак пратэсту супраць расейскай рыторыкі. Рашэньне пра дэмантаж помніка было прынятае ў верасьні 2019 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG