Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дазволіла ўезд замежнікам, якія маюць блізкіх сваякоў — расейцаў


Беларуска-расейская мяжа, ілюстрацыйнае фота
Беларуска-расейская мяжа, ілюстрацыйнае фота

Урад Расеі дазволіў уяжджаць на тэрыторыю краіны замежнікам, якія маюць блізкіх сваякоў — расейцаў. Такія зьмены ўнесеныя ў распараджэньне ўраду ад 16 сакавіка, якое забараніла ўезд у Расею іншаземцаў праз пагрозу распаўсюду каранавірусу.

Забарона не распаўсюджваецца на асоб, якія зьяўляюцца чальцамі сямʼі (сужэнцамі, бацькамі, дзецьмі, усынавіцелямі ці прыёмнымі дзецьмі), а таксама апекунам грамадзянаў Расеі. Пры ўезьдзе гэтыя людзі мусяць прадʼявіць копію дакумэнту, які пацьвярджае ступень сваяцтва.

Таксама ўехаць у Расею можна ў выпадку сьмерці блізкага сваяка, для гэтага памежнікам трэба будзе перадаць копіі даведкі аб сьмерці і дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць ступень сваяцтва.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG