Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн вылаяўся на рабочага заводу ў Мічыгане. ВІДЭА


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Джо Байдэн, якога лічаць асноўным прэтэндэнтам на перамогу ў барацьбе за намінацыю ад Дэмакратычнай партыі на прэзыдэнцкіх выбарах, уступіў у слоўную сварку з рабочым на аўтазаводзе ў Дэтройце.

Спрэчка датычыла імаверных плянаў былога віцэ-прэзыдэнта забраць у амэрыканцаў права на нашэньне зброі.

«Ну ты г…юк», – сказаў Байдэн мужчыну, які абвінаваціў яго «у актыўных спробах адмяніць Другую папраўку» да Канстытуцыі.

Былы віцэ-прэзыдэнт назваў таксама рабочага «круглым дурнем».

Абмен рэзкімі выказваньнямі паміж Байдэнам і патэнцыяльнымі выбаршчыкамі меў месца падчас фотасэсіі, якая прайшла ў рамках выбарчай кампаніі Джо Байдэна на нядаўна адкрытым аўтазаводзе ў Дэтройце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG