Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасаваньне па папраўках у расейскую Канстытуцыю прызначаць на 22 красавіка


Галасаваньне па папраўках у Канстытуцыю Расеі адбудзецца 22 красавіка. Пра гэта заявіў дэпутат Дзярждумы Павел Крашаніньнікаў. Паводле яго, з датай пагадзіўся прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Для расейцаў гэта будзе аплочаны выходны дзень.

Пуцін унёс папраўкі ў Канстытуцыю на разгляд Дзярждумы ў студзені. Яны прайшлі першае чытаньне, пасьля чаго рабочая група пачала прапаноўваць свае папраўкі. Прапановы Пуціна пераразьмяркоўваюць балянс паміж органамі ўлады, уводзяць Дзяржсавет як новы орган кіраваньня, усталёўваюць абавязковую індэксацыю пэнсій і прыярытэт расейскай Канстытуцыі над міжнародным правам.

Апазыцыя асьцерагаецца, што новая Канстытуцыя дазволіць Пуціну застацца ва ўладзе пасьля 2024 году, не займаючы прэзыдэнцкую пасаду.

Раней сёньня Пуцін ухваліў папраўку аб непрызнаньні рашэньняў замежных судоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG