Камітэт дзяржаўнага кантролю пасьля ўвядзеньня новай сыстэмы аплаты працы бюджэтнікаў ня выявіў сурʼёзных парушэньняў, піша БелТА.
Што сказалі ў дзяржкантролі?
Усталявалі толькі «нязначныя адхіленьні памераў заробкаў» за студзень і папярэднія месяцы. Гэта патлумачылі недапрацоўкамі супрацоўнікаў бухгалтэрыі і наймальнікаў.
Адзінкавыя факты зьніжэньня заробкаў выявілі ў Гомельскай, Горадзенскай, Віцебскай і Магілёўскай абласьцях. Іх апэратыўна ліквідавалі.
Што важна ведаць пра зьмены заробку бюджэтнікаў?
У лютым работнікі бюджэтнай сфэры пачалі атрымліваць разьліковыя лісткі за студзень, у якіх заробак разьлічаны паводле новых правілаў. У выніку некаторыя атрымалі меншыя заробкі.