Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адміністрацыі прэзыдэнта назвалі ўкідам інфармацыю пра зьніжэньне заробкаў бюджэтнікаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Вольга Чупрыс 19 лютага назвала «ўкідам» інфармацыю пра зьмяншэньне заробкаў у адукацыі, спартовых школах і культурнай сфэры. Пра гэта яна сказала, наведваючы Ваўкавыскі каледж Горадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, піша БелТА.

Вольга Чупрыс, архіўнае фота
Вольга Чупрыс, архіўнае фота

«Праведзены маніторынг паказаў, што фонд заробнай платы за студзень ня зьменшыўся», — сказала Чупрыс.

Яна адзначыла, што ў асобных выпадках выявілі «перакосы» ў налічэньні заробкаў, выявілася, што яны ўзьніклі з-за няправільнага падліку, тыя заробкі нібыта пералічылі.

Што важна ведаць пра зьмены заробку бюджэтнікаў?

У лютым работнікі бюджэтнай сфэры пачалі атрымліваць разьліковыя лісткі за студзень, у якіх заробак разьлічаны па новых правілах. У выніку некаторыя атрымалі меншыя заробкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG