Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні заробак ва Ўкраіне перавысіў 500 даляраў. А як у Беларусі?


У сьнежні 2019 году сярэдні налічаны заробак ва Ўкраіне склаў 12 264 грыўні — упершыню ў гісторыі краіны перавысіў 500 даляраў у эквіваленце.

Яшчэ год таму намінальны сярэдні заробак (да вынятку падаткаў і збораў) ва Ўкраіне складаў 380 даляраў. У сьнежні 2019-га ён склаў каля 520 даляраў паводле сьнежаньскага курсу Нацыянальнага банку Ўкраіны.

Цягам сярэдзіны 2019 году сярэдні заробак ва Ўкраіне складаў 10,2–10,9 тысячы грыўняў. Сьнежаньскія сярэднія заробкі звычайна вышэйшыя за заробкі ў іншыя месяцы за кошт гадавых прэміяў і «трынаццатай зарплаты» — у студзені можна чакаць сярэдні заробак, меншы на 1000–1300 грыўняў.

У грыўнях рост істотны, але не такі вялікі, як у далярах: 16% да сьнежня-2018 (рэальны заробак вырас на 11,3%). Але за 2019 год курс грыўні да даляра падняўся. У пачатку 2019-га за даляр прасілі 27,69 грыўні, у канцы — 23,69, што на 14,45% меней. У выніку ў далярах сярэдні заробак украінцаў вырас на амаль 37%.

У Беларусі ў сьнежні 2019-га сярэдні заробак склаў 1238,7 рубля, або каля 587,79 даляра. Гэта амаль на 70 даляраў вышэй за сярэдні ўкраінскі заробак, але сярэдні заробак у Беларусі за 2019 год вырас толькі на 5,5% у рублях, або 12,35% у даляравым эквіваленце.

Украіна таксама апярэдзіла Беларусь і Расею ва ўзроўні мінімальных заробкаў — цяпер мінімальны заробак там складае 4623 грыўні, або каля 200 даляраў.

Хто як зарабляе

Найбольш ва Ўкраіне налічваюць супрацоўнікам галіны фінансавай і страхавой дзейнасьці (сярэдні — 22 198 грыўняў за сьнежань 2019-га), фармацэўтычнай вытворчасьці (21 392), дзяржаўнага кіраваньня і абароны (20 360), паставак энэрганосьбітаў (20 180).

Самыя нізкія налічаныя заробкі ў тэкстыльнай вытіворчасьці (7809), ахове здароўя і сацыяльнай дапамозе (8505), сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы (9412) і адукацыі (9695).

У сталіцы зарабляюць у паўтара раза больш за сярэдні па краіне ўзровень: кіеўскі сярэдні налічаны заробак склаў 18 869 грыўняў (153,9% ад сярэдняга па краіне). Таксама вышэйшыя за сярэднія па краіне заробкі ў Кіеўскай (108,1%), Данецкай (107,4%) і Мікалаеўскай (104,6%) абласьцях. Самыя нізкія заробкі ў Чарнігаўскай (72,2%) і Кіраваградзкай (77,1%) абласьцях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG