Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран даў Украіне доступ да «чорных скрыняў» «Боінгу»


Іран прадаставіў украінскім спэцыялістам доступ да чорных скрыняў самалёту МАУ, які пацярпеў авіякатастрофу пад Тэгеранам. Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Украіны Вадзім Прыстайка на брыфінгу ў пятніцу.

«Мы атрымалі доступ як да дэталяў самалёту, так і да месца падзеньня... Зараз наша каманда атрымала доступ і да „чорных скрыняў“, і мы плянуем бліжэйшым часам пачаць рэканструкцыю перамоваў. Мы таксама атрымалі доступ да запісаў [перамоваў] дыспэтчараў з цэнтру кіраваньня палётамі ў аэрапорце Тэгерану і нашых пілётаў. Уся гэтая інфармацыя пакуль аналізуецца», — заявіў кіраўнік украінскага МЗС.

Прыстайка таксама дадаў, што цяпер удалося сабраць узоры ДНК ад усіх сваякоў загінулых у авіякатастрофе, нават у чалавека, які пражывае на акупаванай сэпаратыстамі тэрыторыі.

У склад украінскай дэлегацыі, якая займаецца расьсьледаваньнем авіякатастрофы, уваходзяць 50 чалавек.

Раней прадстаўнікі ЗША, Канады і Вялікабрытаніі заяўлялі, што «вялікая верагоднасьць» таго, што самалёт быў зьбіты іранскай ракетай, магчыма памылкова. Іран гэта адмаўляе.

Крушэньне ўкраінскага самалёту ў Іране. Што трэба ведаць

  • Самалёт Boeing 737-800 NG (рэйс PS752, рэгістрацыйны нумар UR-PSR) вылецеў каля 6:10 8 студзеня маршрутам Тэгеран — Кіеў, зьнік з радараў празь некалькі хвілінаў пасьля ўзьлёту.
  • Усе на борце загінулі. На борце было 167 пасажыраў, а таксама 9 чальцоў экіпажу. Авіякампанія МАУ апублікавала сьпісы загінулых пасажыраў і чальцоў экіпажу.
  • Сярод загінулых у катастрофе было найбольш грамадзян Ірану (82 чалавекі) і Канады (63 чалавекі), а таксама 11 грамадзян Украіны (2 пасажыры і 9 чальцоў экіпажу), 10 грамадзян Швэцыі, 4 — Аўганістану, 3 — Нямеччыны і 3 — Вялікай Брытаніі, паведаміў міністар замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка.
  • Самалёт быў выраблены ў 2016 годзе, атрыманы МАУ непасрэдна з заводу Boeing, апошні раз прайшоў плянавае тэхнічнае абслугоўваньне 6 студзеня 2020 году. МАУ заяўляе, што гарантуе спраўнасьць сваіх самалётаў і высокую кваліфікацыю пілётаў.
  • Паводле першай рэакцыі іранскага боку, самалёт разьбіўся з тэхнічных прычынаў, якія прывялі да аварыі рухавіка.
  • 11 студзеня, праз 3 дні пасьля катастрофы, прэзыдэнт Ірана Хасан Роўхані прызнаў, што іранскія вайскоўцы па памылцы зьбілі пасажырскі Boeing 737 «Міжнародных авіяліній Украіны». Ён распарадзіўся знайсьці вінаватых у гэтай трагедыі.
  • Камандуючы ваенна-касьмічнымі сіламі Ірана Амір Алі Хаджызадэ паведаміў, што апэратар супрацьпаветранай абароны Ірану самастойна вырашыў выпусьціць крылатую ракету па самалёце, ня здолеўшы звязацца з камандаваньнем.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG