Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфэрэнцыя па Беларусі ў Вашынгтоне: Ад нацыянальнай ідэнтычнасьці да паставак нафты


Вашынгтонскі дасьледчы цэнтар — Джэймстаўнскі фонд — зладзіў канфэрэнцыю аб адносінах Беларусі і Захаду.

У ёй узялі ўдзел амэрыканскія і беларускія экспэрты. Сярод іх былі намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Джордж Кент, былы камандуючы войскамі ЗША ў Эўропе генэрал Бэн Годжас і намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Алег Краўчанка.

Адным з удзельнікаў канфэрэнцыі быў беларускі палітычны аналітык Арцём Шрайбман. Мы папрасілі яго распавесьці аб хадзе дыскусіі.

Арцём Шрайбман
Арцём Шрайбман

Шрайбман: Джордж Кент зь Дзярждэпартамэнту выступаў зь вядомай амэрыканскай пазыцыяй, Алег Краўчанка з МЗС Беларусі казаў, што Беларусь не імкнецца ў ЭЗ, таму да Беларусі пры яе збліжэньні з ЭЗ ня трэба прад’яўляць такія ж патрабаваньні, якія прадʼяўляюцца да кандыдатаў у чальцы ЭЗ ці да тых, хто імкнецца ў ЭЗ.

Алег Краўчанка
Алег Краўчанка

Алег Краўчанка тлумачыў, чаму апазыцыя ня трапіла ў парлямэнт. Паводле яго, у Беларусі мажарытарная сыстэма, таму папулярны чалавек мае больш шанцаў быць абраным у акрузе, чым палітычны актывіст.

Усе выступоўцы падкрэсьлівалі, што Беларусі ня трэба рабіць геапалітычны выбар.

Грыгоры Ёфэ
Грыгоры Ёфэ

Грыгоры Ёфэ (прафэсар Рэдфардзкага ўнівэрсытэту, аўтар кнігі пра Лукашэнку - Рэд.) казаў пра беларускую ідэнтычнасьць, выклаў сваё бачаньне канкуруючых беларускіх ідэнтычнасьцяў. Ён большую частку прэзэнтацыі распавядаў, як беларусы любяць Савецкі Саюз і наколькі яны русацэнтрычныя, а напрыканцы агучыў выснову, што калі разьвіваць беларускую ідэнтычнасьць павольна, памяркоўна, разумеючы, што большасьць беларусаў не гатовыя да яе далучыцца, то яна пусьціць карані.

Эндру Ўілсан (прафэсар украінскіх дасьледаваньняў ва Ўнівэрсытэцкім каледжы Лёндану, старшы аналітык Эўрапейскай рады міжнародных дачыненьняў - Рэд.) распавёў пра розныя праявы беларусізацыі ў Беларусі,

Уладзімер Сокар
Уладзімер Сокар

Уладзімер Сокар (старэйшы навуковы супрацоўнік Джэймстаўнскага фонду - Рэд.) распавядаў пра тое, што Беларусь выступае зараз як фактычна недалучаная дзяржава ў пытаньнях бясьпекі. Гэта не зусім нэўтралітэт — гэта фактычнае недалучэньне. І ён лічыць гэта аптымальным варыянтам для Беларусі — не разрываць сувязі з Расеяй, але весьці самастойную палітыку.

Бэн Годжэс
Бэн Годжэс

Адстаўны генэрал Бэн Годжас распавядаў, як яму спадабалася Беларусь, калі ён яе наведаў, і якая гэта цікавая і важная краіна, пра якую ніхто ня ведаў і не задумваўся. Ён казаў аб тым, наколькі важны сувэрэнітэт Беларусі. Годжас адзначыў стратэгічную важнасьць таго, каб у Беларусі не было наземнай расейскай прысутнасьці. Паводле яго, гэтая прысутнасьць паставіла б Балтыйскія краіны пад значна большую пагрозу, чым зараз. Ён казаў пра Сувалскі калідор. Ён вельмі вузкі і ўразьлівы. Але калі расейскіх войскаў у Беларусі ня будзе, то фактычна гэты калідор пашыраецца ў некалькі разоў.

Годжас адзначыў стратэгічную важнасьць таго, каб у Беларусі не было наземнай расейскай прысутнасьці.


Была панэль з беларускімі экспэртамі — Яўгенам Прэйгерманам, Дзянісам Мельянцовым і Арсенем Сівіцкім. Не магу сказаць, што там гаварылася нешта сэнсацыйнае. Гэта быў агляд зьнешняй палітыкі Беларусі для амэрыканскай аўдыторыі. Арсені казаў пра праблемы бясьпекі і адносіны з Расеяй, пра новую ролю Беларусі як донара стабільнасьці і пра спробы Расеі падарваць гэты статус Беларусі. Дзяніс казаў пра адносіны з краінамі Балтыі, Яўген — пра адносіны з ЭЗ, якія там ёсьць паразуменьні і непаразуменьні.

Быў цікавы амэрыканскі экспэрт Раўф Мамадаў (супрацоўнік Вашынгтонскага інстытуту Блізкага Ўсходу - Рэд.), які распавёў пра супярэчнасьці паміж Беларусьсю і Расеяй у энэргетычнай сфэры.
Ён даволі скептычна выказаўся наконт магчымасьцяў для Беларусі дывэрсыфікаваць імпарт энэрганосьбітаў. Ён лічыць, што мы недаацэньваем лягістычныя чыньнікі і што нават падвышэньне цаны на расейскую нафту ня зробіць больш выгаднай нафту зь іншых крыніцаў менавіта з прычыны лягістыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG