Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах 13 дзяцей атруціліся хлёркай у басэйне


Басэйн у Баранавічах, дзе атруціліся дзеці
Басэйн у Баранавічах, дзе атруціліся дзеці

Днём 2 лістапада ў Міністэрства надзвычайных сытуацыяў паступіла паведамленьне пра атручваньне дзяцей у басэйне школы алімпійскага рэзэрву №4 у Баранавічах.

Група з 15 дзяцей ва ўзросьце 13–14 гадоў займалася ў басэйне, дзеці адчулі рэзь у горле, ім стала цяжка дыхаць. Супрацоўнікі МНС прыбылі на месца праз чатыры хвіліны пасьля паведамленьня з хуткай дапамогі.

Паводле папярэдніх зьвестак МНС, прычына — «выпадковае зьмешваньне сродку для апрацоўкі вады і дызінфэктавальнага сродку ў вядры, што знаходзілася ў тамбуры запаснога выхаду з басэйна» (МНС публікуе фота этыкетак сродкаў «Экві-мінус» і «Эмавэкс»). Праз гэта пачалася хімічная рэакцыя — пары хлёру часткова трапілі ў залю басэйна.

13 з 15 дзяцей даставілі ў лякарню для назіраньня, пагрозы жыцьцю няма.

Пяць гадоў таму ў Менску было падобнае здарэньне: 16 дзяцей і інструктар па плаваньні атруціліся хлёркай у басэйне школы №105. Тады расказвалі, што заняткі пачаліся пасьля замены вады з апаратам хляраваньня вады і водным растворам гіпахлярату натрыю. Дзеці ўзгадвалі, што ім стала кепска, калі «прарвала трубу».

У гэтым верасьні інструктар і два дзіця атруціліся хлёркай у басэйне ў Вільні празь няспраўнасьць абсталяваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG