Падзеі 23 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
23 верасьня 1924 году нарадзіўся Артур Вольскі, беларускі паэт, актывіст дэмакратычнага руху, бацька музыкі Лявона Вольскага.
Таксама ў гэты дзень
1648 — пачалася бітва пад Піляўцамі між аб’яднанымі войскамі Багдана Хмяльніцкага і Крымскага ханства супраць войска Рэчы Паспалітай.
1793 — скончыўся Гарадзенскі сойм — апошні сойм Рэчы Паспалітай.
1846 — адкрылі плянэту Нэптун.
1943 — нацысты зьнішчылі Віленскае гета. Усяго за тры гады акупацыі ў Літве забілі 200 тысяч габрэяў. З гэтае нагоды ў краіне штогод адзначаецца Дзень памяці ахвяраў генацыду.
1989 — азэрбайджанскую мову абвясьцілі дзяржаўнай у Азэрбайджане.
У гэты дзень нарадзіліся
1901 — чэскі паэт Яраслаў Сэйфэрт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1984 году.
1908 — Мікалай Патолічаў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі ў 1950-1956 гадах
1918 — Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.
У памяці
1939 — Зыгмунд Фройд, аўстрыйскі псыхіятар, «бацька» псыхааналізу.
1973 — Пабла Нэруда, чылійскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1971 год.