Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CNBC распавёў пра пяць няўдалых выпрабаваньняў ракеты «Буравесьнік» зь ядзернай устаноўкай


Працэс збору ракеты "Буравесьнік"
Працэс збору ракеты "Буравесьнік"

Расея праводзіла выпрабаваньні крылатай ракеты «Буравесьнік» зь ядзернай устаноўкай як мінімум пяць разоў з 2017 году — усе былі няўдалыя. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNBC са спасылкай на крыніцы, знаёмыя са справаздачай амэрыканскіх спэцслужбаў.

Як сьцьвярджае амэрыканская выведка, самы працяглы палёт «Буравесьніка» («Skyfall» паводле тэрміналёгіі NATO) доўжыўся больш за дзьве хвіліны, самы кароткі — чатыры сэкунды. Па дадзеных крыніц, Расея зьбіраецца паскорыць працу над праектам, каб ракеты былі «гатовыя да вайны» да 2025 году.

Выведка ЗША адзначае, што нягледзячы на мноства няўдалых выпрабаваньняў Расея мае намер паскорыць працу над праектам, каб ракета з так званым неабмежаваным радыюсам дзеяньня была «гатова да вайны» на працягу наступных шасьці гадоў.

Упершыню ракету «Буравесьнік» зь ядзернай устаноўкай прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прадставіў у ходзе пасланьня Фэдэральнаму сходу ў мінулым годзе. Мяркуецца, што дзякуючы ядзернай рухальнай устаноўцы ракета будзе мець неабмежаваную далёкасьць, зможа суткамі знаходзіцца ў паветры і падлятаць да цэляў у ЗША зь нечаканых для сыстэмаў супрацьракетнай абароны кірункаў.

Няўдалыя выпрабаваньні ракеты «Буравеснік» зьвязваюць з выбухам 8 жніўня на палігоне ў Нёнаксе ў Архангельскай вобласьці. Аб гэтым 13 жніўня напісаў у Твітэры прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

  • Афіцыйна ўлады Расеі не пацьвярджалі, што выбух адбыўся менавіта падчас выпрабаваньняў «Буравесьніка». Мінабароны паведамляла, што надзвычайнае здарэньне адбылося пры выпрабаваньнях вадкаснага рэактыўнага рухавіка. Пасьля аварыі ў Северадзьвінску зафіксавалі кароткачасовае павышэньне радыяцыйнага фону.
  • Радыё Свабода пасьля вывучэньня інфармацыі аб выбуху з адкрытых крыніц прыйшла да высновы, што пяць спэцыялістаў Расатама і два расейскіх вайскоўца маглі загінуць у Нёнаксе ня ў выніку няўдалых выпрабаваньняў «Буравесніка», а пры спробе падняць са дна Дзьвінскага заліва такую ж ракету, якая ўпала туды раней — у выніку ранейшага няўдалага запуску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG