Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін зрабіў заяву наконт амэрыканскіх ракетаў


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў на апэратыўнай нарадзе з пастаяннымі чальцамі Савета Бясьпекі, што РФ будзе гарантаваць сваю бясьпеку пасьля выхаду ЗША з Дамовы аб ракетах сярэдняй і малой далёкасьці ў аднабаковым парадку, паведамляе «​РИА Новости».

«Распрацоўка намі найноўшых, якія сапраўды ня маюць аналягаў у сьвеце, сыстэм найноўшай зброі, была выкліканая і, можна сказаць, справакаваная аднабаковым выхадам Злучаных Штатаў Амэрыкі з Дамовы па абмежаваньні сыстэм супрацьракетнай абароны ў 2003 годзе. Мы былі проста вымушаныя і былі абавязаныя, безумоўна, запэўніць бясьпеку нашага народа і нашай краіны. Мы гэта робім цяпер і, безумоўна, будзем рабіць у будучыні», — сказаў расейскі прэзыдэнт.

Ён даручыў Мінабароны і МЗС прааналізаваць узровень пагрозы і прыняць меры па сымэтрычным адказе.

Дзеяньне дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасьці (РСМД) паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй скончылася 2 жніўня пасьля таго, як абодва бакі афіцыйна зь яе выйшлі.

20 жніўня Міністэрства абароны ЗША абвясьціла аб праведзеным выпрабаваньні крылатай ракеты наземнага базаваньня. Яшчэ тры тыдні таму далёкасьць яе палёту падпадала пад дамову, якая забараняла ракеты сярэдняй далёкасьці (ДРСМД). Пасьля спыненьня дзеяньня гэтай расейска-амэрыканскай дамовы адкрыліся магчымасьці для выпрабаваньняў новага ўзбраеньня.

Як заявіла прэс-служба Пэнтагону, ракета, запушчаная 18 жніўня з выспы Сан-Нікаляс у Каліфорніі, дакладна папала ў цэль, праляцеўшы больш за 500 кілямэтраў.

Раней ЗША не маглі распрацоўваць ракеты наземнага базаваньня далёкасьцю ад 500 да 5 500 км з-за абавязацельстваў па Дамове аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці, заключанай з Савецкім Саюзам у 1987 годзе. ЗША выйшлі з гэтай дамовы 2 жніўня 2019 году, патлумачыўшы сваё рашэньне тым, што Расея на працягу многіх гадоў парушала двухбаковыя дамоўленасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG