Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выпрабавалі крылатую ракету наземнага базаваньня


Выпрабавальны запуск новай амэрыканскай крылатай ракеты з палігону на востраве ў Ціхім акіяне. 18 жніўня 2019 году
Выпрабавальны запуск новай амэрыканскай крылатай ракеты з палігону на востраве ў Ціхім акіяне. 18 жніўня 2019 году

Міністэрства абароны ЗША абвясьціла аб праведзеным выпрабаваньні крылатай ракеты наземнага базаваньня.

Яшчэ тры тыдні таму далёкасьць яе палёту падпадала пад дамову, якая забараняла ракеты сярэдняй далёкасьці (ДРСМД). Пасьля спыненьня дзеяньня гэтай расейска-амэрыканскай дамовы адкрыліся магчымасьці для выпрабаваньняў новага ўзбраеньня.

Як заявіла прэс-служба Пэнтагону, ракета, запушчаная 18 жніўня з выспы Сан-Нікаляс у Каліфорніі, дакладна папала ў цэль, праляцеўшы больш за 500 кілямэтраў.

Раней ЗША не маглі распрацоўваць ракеты наземнага базаваньня далёкасьцю ад 500 да 5 500 км з-за абавязацельстваў па Дамове аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці, заключанай з Савецкім Саюзам у 1987 годзе. ЗША выйшлі з гэтай дамовы 2 жніўня 2019 году, патлумачыўшы сваё рашэньне тым, што Расея на працягу многіх гадоў парушала двухбаковыя дамоўленасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG