Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Цягам месяца дакладна». Расейскі міністар эканомікі пра «фіналізацыю» дамоваў па «саюзнай дзяржаве»


Міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Максім Арэшкін, архіўнае фота
Міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Максім Арэшкін, архіўнае фота

Празь некаторы час прэм’ер-міністры Расеі і Беларусі «фіналізуюць» дамоўленасьці, якіх дасягнулі кіраўнікі дзяржаваў на ліпеньскай сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу, сказаў ТАСС міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Максім Арэшкін.

Калі менавіта гэта будзе, дакладна не вядома, але як «крайні тэрмін» Максім Арэшкін кажа: «цягам месяца, каб пасьпець правесьці працу да сьнежня».

«Зараз усе прынцыповыя рознагалосьсі практычна зьнятыя, — таксама заявіў ён. — Усе дамоўленасьці дасягнутыя, зараз мае быць вельмі вялікая праца».

Гэтая праца, растлумачыў ён, зьвязаная з «гарманізацыяй» заканадаўстваў краінаў.

Зрэшты, бачаньне пасьпяховасьці перамоваў у Арэшкіна і ў беларускіх уладаў часам не супадае. Так, сёлета ў чэрвені ён казаў, што «паглыбленьне інтэграцыі» ўзгодненае «на 90%», а ў ліпені ягоны беларускі калега Дзьмітры Круты заяўляў, што «на 80%».

Пра значныя вынікі той сустрэчы ў Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу не паведамлялася.

Сам Лукашэнка пасьля сустрэчы казаў шмат пра што, але не пра канкрэтныя дамоўленасьці. Хіба сказаў, што прапанаваў Пуціну «зьняць усе праблемныя пытаньні ў адносінах Беларусі і Расеі» да 20-годзьдзя саюзнай дамовы — да сьнежня 2019 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG