Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Расеі заявіў, што адзіная валюта — не пытаньне бліжэйшага часу


Амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітры Мезенцаў
Амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітры Мезенцаў

Увядзеньне адзінай валюты паміж Беларусьсю і Расеяй — гэта не пытаньне бліжэйшага часу, заявіў амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітры Мезенцаў, піша Tut.by.

«Калі стане дакладна зразумела, што без адзінай валюты не абысьціся, вядома, абодва бакі прыйдуць да гэтага рашэньня. Але пакуль, думаю, гэта не рашэньне бліжэйшага часу», — сказал Мезенцаў.

Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў у сьнежні 2018 году акрэсьліў, якой інтэграцыі хоча Расея ад Беларусі:

  • адзіны эмісійны цэнтар;
  • адзіная мытня;
  • суд;
  • падліковая палата.

Гэта прадугледжвала дамова аб стварэньні Саюзнай дзяржавы 1999 году. Паводле пагадненьня між Расеяй і Беларусьсю ад 30 лістапада 2000 году ролю адзінай валюты меў выконваць расейскі рубель.

Усё гэта супярэчыць Канстытуцыі Беларусі, якая валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай. Заключэньне міжнародных дагавораў, якія супярэчаць Канстытуцыі, забараняецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG