Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны рэдактар «СБ: Беларусь сегодня» паскардзіўся на telegram-каналы


На думку Дзьмітрыя Жука, telegram-каналы сталі лідэрамі думак, але пры гэтым яны ананімныя, што выклікае недавер, паведамляе БелаПАН.

На XIV Беларускім міжнародным мэдыяфоруме галоўны рэдактар «СБ. Беларусь сегодня» Дзьмітры Жук выказаўся пра telegram-каналы. На ягоную думку, яны сталі лідэрамі думак, што выклікае ў галоўнага рэдактара газэты Адміністрацыі прэзыдэнта занепакоенасьць.

«У нашай сьвядомасьці сёньня адбываюцца зьмены, якія, на жаль, нэгатыўна адбіваюцца на настроях у грамадзтве і, па-мойму, хутка набудуць незваротны характар, — сказаў ён. — Я кажу пра тое, што ў нас лідэры думак — ананімныя telegram-каналы. Мы давяраем ананімкам, якія мы афіцыйна маем права не разглядаць. Больш за тое, вельмі тыражныя эфірныя традыцыйныя СМІ пачынаюць тыражаваць навіны з гэтых ананімных каналаў. Мы ж як прафэсіяналы цудоўна ведаем, што менавіта гэтыя інструмэнты зробленыя для маніпуляваньня грамадзкай думкай. І мы ім самі дапамагаем. Вось дзе наша бясьпека, бясьпека грамадзтва».

Паводле Жука, ігнараваць ананімныя telegram-каналы нельга, бо гэта «аб’ектыўная рэальнасьць, якая ўплывае на розумы людзей».

«Але, напэўна, варта тлумачыць нашым чытачам, хто і навошта на чужой тэрыторыі стварае падобныя рэсурсы», — лічыць галоўны рэдактар газэты Адміністрацыі прэзыдэнта.

Аўдыторыя беларускага тэлеграму — каля 600 тысяч чалавек. Telegram з кожным годам становіцца ўсё мацнейшым палітычным інструмэнтам. Напрыклад, самы вялікі апазыцыйны канал у Расеі «СталинГулаг» мае амаль 400 000 падпісчыкаў.

Нядаўна стала вядома і імя яго аўтара — гэта 27-гадовы Аляксандар Гарбуноў родам з Махачкалы, хворы на сьпінальную атрафію цягліцаў. У беларускім тэлеграме ёсьць каналы, з падпісчыкаў якіх можна скласьці цэлы горад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG