Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Юрыя Чыжа апынулася ў «чорным сьпісе» падатковай інспэкцыі


Па выніках першага кварталу 2019 году забудоўнік ААТ «Трайпл», падкантрольны бізнэсоўцу Юрыю Чыжу, трапіў у «чорны сьпіс» менскай падатковай інспэкцыі праз запазычанасьць у плацяжах у бюджэт.

Паводле інфармацыі, разьмешчанай на сайце Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі, ААТ «Трайпл» фігуруе ў сьпісе платнікаў, якія маюць запазычанасьць у падатках (зборах), пенях і мытах паводле стану на 1 красавіка 2019 году.

Як паведамляе zautra.by, чатыры гады таму «Трайпл» быў адным з самых прыбытковых прыватных бізнэсаў краіны. Але на працягу апошніх трох гадоў кампанія працуе са стратамі. Згодна з гадавой справаздачнасьцю, у 2018 годзе чыстыя страты кампаніі склалі 5 065 тысяч рублёў, у 2017 годзе яны былі 9 321 тысяч, а ў 2016-м — 38 832 тысячы. Хоць, напрыклад, у 2014 годзе чысты прыбытак аднаго з найбуйнейшых інвэстараў у беларускую нерухомасьць складаў звыш 55 млн даляраў.

Калі пачаліся праблемы

Праблемы «Трайпла» пачаліся ў 2015 годзе, які кампанія скончыла зь невялікім прыбыткам. Менавіта ў тым годзе быў затрыманы адзін зь яе заснавальнікаў і саўладальнікаў Уладзімер Япрынцаў. Ягоная доля ў «Трайпле» перайшла ў рукі двух маскоўскіх бізнэсоўцаў, Ёсіфа Аксенцьева і Міхаіла Маміяшвілі. Уладзімер Япрынцаў быў апраўданы і выйшаў зь СІЗА летам 2016 году, а тэрмін атрымаў ягоны сын Казбэк Япрынцаў са сваім партнэрам.

У 2016 годзе пад сьледзтвам апынуўся галоўны ўласьнік «Трайпла» Юры Чыж. Але хутка выйшаў на свабоду і быў памілаваны прэзыдэнтам пасьля таго, як кампэнсаваў шкоду дзяржаве.

З 2018 году Ўладзімер Япрынцаў спрабаваў у судовым парадку вярнуць свае актывы, перададзеныя або прададзеныя безь ягонага ведама былым партнэрам. Ён зьвярнуўся ў суд з позвай аб прызнаньні несапраўднай угоды па пераходзе часткі свайго пакета ў кампаніі «Трайпл» (16,5%) да маскоўскага бізнэсоўца Ёсіфа Аксенцьева. Судовае паседжаньне ў гэтай справе прызначылі на лета 2019 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG